Беларуская Служба

Па ўсёй Беларусі праходзяць затрыманні і выклікі ў КДБ настаўнікаў па справе «Адукаванкі»

18.09.2024 13:38
КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» праект рэсурснай дапамогі для настаўнікаў «Адукаванка».
            .
Па ўсёй Беларусі праходзяць затрыманні і выклікі ў КДБ настаўнікаў па справе «Адукаванкі».screenshot

Праваабаронцы «Вясны» паведамляюць, што атрымліваюць інфармацыю пра палітычны пераслед настаўнікаў з усёй краіны, што былі ў тэлеграм-чаце праекту «Адукаванка». У гэтым чаце абмяркоўваліся ўрокі, інвацыйныя тэхналогіі выкладання матэрыялаў і гэтак далей.

Учора стала вядома, што КДБ яшчэ напрыканцы жніўня прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» праект рэсурснай дапамогі для настаўнікаў «Адукаванка».

Паводле звестак праваабаронцаў, рашэнне аб'явіць вдукацыйную ініцыятыву «экстрэмісцкай» КДБ прыняў 28 жніўня, паведамлялася, што  да праекту датычныя Кацярына Кукса і Алена Мельчанка.

«Адукаванка» — некамерцыйная грамадзянская ініцыятыва, асноўнай мэтай якой з'яўляецца стварыць пляцоўку, дзе будуць аб'яднаны праблемы адукацыі, іх рашэнні і людзі, якія гатовы над імі працаваць.

вх