Беларуская Служба

Асуджанага актывіста Змітра Дашкевіча зноў судзяць па двух крымінальных артыкулах

18.09.2024 17:31
Асуджанага на 1,5 гады калоніі актывіста Змітра Дашкевіча судзяць за грубае парушэнне парадку (артыкул 342 КК) і злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі калоніі (артыкул 411 КК).
Зміцер ДашкевічYouTube/screen/ТОК/TALK

Справу разглядаюць у судзе Першамайскага раёна Мінск, на расклад пасяджэнняў звярнула ўвагу выданне «Позірк».

Аб тым, што супраць Дашкевіча завялі новую крымінальную справу па артыкуле аб грубым парушэнні парадку стала вядома ў пачатку траўня. Актывісту тады заставалася 2 месяцы да канца тэрміну. У канцы траўня на зняволенага Змітра Дашкевіча завялі новую крымінальную справу, ужо другі раз за месяц, па артыкуле аб злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі калоніі.

14 ліпеня 2022 года актывіста Змітра Дашкевіча прыгаварылі да 1,5 года калоніі, яго жонку - да трох гадоў хатняй хіміі па артыкуле аб грубым парушэнні парадку (артыкул 342 КК). 11 ліпеня 2023 года ён мусіў выйсці на волю, але замест вызвалення яго зноў арыштавалі, і пазней дадалі год калоніі.

Нагадаем, актывіста разам з жонкай Настай абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года. 14 ліпеня 2022 года Змітру прызначылі 1,5 года калоніі, а Насце — 3 гады «хатняй хіміі». На той момант Наста Дашкевіч была цяжарная. У сям'і гадуецца чацвёра малалетніх дзяцей.

вх