Дэмакратычны лідар накіравала ў Каардынацыйную раду ліст «з просьбай арганізаваць у найбліжэйшы час слуханні і разглядзець кандыдатуру Вольгі Зазулінскай».
Зазулінская — кіраўніца фонду «Краіна для жыцця», праваабаронца, каардынатар праекта дапамогі сем’ям палітзняволеных, суарганізатар Службы хуткай гуманітарнай дапамогі.
16 верасня прадстаўнік АПК па сацыяльных пытаннях Вольга Гарбунова, якая займала гэтую пасаду амаль два гады, сышла ў адстаўку.
Крыніца: Позірк