Беларуская Служба

Лукашэнка прызнаў, што ў Беларусь прывозяць дзяцей з "ДНР", за што яго "ледзь не зацягнулі ў суд"

19.09.2024 17:34
“Мы вашых дзетак заўсёды прымаем сюды на лячэнне, адпачынак. Яны вельмі задаволены". 
Аляксандр ЛукашэнкаDrop of Light/shutterstock

Беларусь супрацоўнічала з Данецкай вобласцю, калі тая была ў складзе Украіны, і "ў гэтыя складаныя, цяжкія часы з тых часоў" не адмовілася ад гэтага супрацоўніцтва, гатова працягваць яго і цяпер. Аб гэтым заявіў 19 верасня Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком акупаванага Расіяй украінскага рэгіёну Дзянісам Пушыліным.

“Мы вашых дзетак заўсёды прымаем сюды на лячэнне, адпачынак. Яны вельмі задаволены. Праўда, мяне ледзь у суд нейкі не зацягнулі, што мы крадзем, аказваецца, вашых дзяцей. Ну дык я прапанаваў і Украіне, і амерыканцам: калі ласка, прыязджайце, знайдзіце хоць адно ўкрадзенае дзіця. Гэта не нашы прынцыпы”, - сказаў ён.

Пушыліна ён запэўніў у тым, што Беларусь будзе супрацоўнічаць з "ДНР", "абсалютна не парушаючы ніякія міжнародныя нормы і нормы нашых узаемаадносін".

Позірк/ав