Беларуская Служба

Лукашэнку папярэдзілі, што яго сустрэча з Пушыліным будзе мець дрэнныя наступствы

23.09.2024 09:21
«Пазіцыя цяперашняй улады Беларусі што да суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны прадыктаваная выключна ўказаннямі Крамля».
     2023 ,  .
Сустрэча Лукашэнкі з Пушыліным у 2023 годзе, архіўнае фота.Фота: president.gov.by/Свабода

МЗС Украіны заявіла, што сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком самаабвешчанай ДНР Дзянісам Пушыліным будзе мець негатыўныя наступствы для ўкраінска-беларускіх дачыненняў.

«Гэтая сустрэча з'яўляецца яшчэ адным пацвярджэннем, што пазіцыя цяперашняй улады Беларусі што да суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны прадыктаваная выключна ўказаннямі Крамля і не мае нічога агульнага ні з міжнародным правам, ні з міжнароднымі абвязваннямі Рэспублікі Беларусь», — заявілі ў МЗС Украіны.

Кіеў заклікаў беларускі народ усвядоміць, што «на тле неаднаразовых кантактаў службовых асоб Беларусі з расійскімі марыянеткамі з нашых часова акупаваных тэрыторый пастаянныя заявы Аляксандра Лукашэнкі аб яго „цёплых пачуццях“ да „брацкага ўкраінскага народу“ гучаць як насмешка, а яго практычныя дзеянні разбураюць прынцыпы павагі, на якіх будаваліся адносіны паміж украінскім і беларускім народамі».

19 верасня Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком так званай «ДНР» Дзянісам Пушыліным і заявіў аб гатоўнасці развіваць супрацоўніцтва з акупаваным Расіяй рэгіёнам, а таксама зазначыў, што «гатовы супрацоўнічаць з Украінай на тых жа пачатках, што і з «ДНР».

Пасля сустрэчы Лукашэнкі з Пушыліным у красавіку 2023 году Кіеў адклікаў свайго пасла з Мінска.

Паводле Свабоды

нг