Беларуская Служба

YouTube-канал украінскага інфармагенцтва прызналі «экстрэмісцкім»

23.09.2024 15:01
U студзені экстрэмісцкімі матэрыяламі былі прызнаныя сайты і сацыяльныя сеткі «УНІАН».
YouTube-
YouTube-канал украінскага інфармагенцтва прызналі «экстрэмісцкім» youtube.com/@unian/скрыншот

YouTube-канал украінскага інфармагенцтва «УНІАН» прызнаны «экстрэмісцкім». Аб гэтым паведамілі ў пракуратуры Гомельскай вобласці. Ініцыятыву праявіла пракуратура Жлобінскага раёна, якая і звярнулася ў суд, паведамляе reform.by.



Раней у студзені гэтага года экстрэмісцкімі матэрыяламі былі прызнаныя сайты і сацыяльныя сеткі «УНІАН».

Акрамя таго, паводле інфармацыі пракуратуры, спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўняць: старонкі «wооddесоr. by», «vadimprokopievofficial», «bsffreedom» у Інстаграм; гурт «НАШ ДОМ. Дапамога Беларусам і Украінцам» у Facebook; сайт і старонка ў Instagram baranovichi.online; Відэаролік з найменнем «Думкі ўслых #8. ВАЖНА!», апублікаваны на YouTube-канале «Оля Такарчук»; YouTube-канал «ВЕСТКА»

На мінулым тыдні ў Мінінфарме заявілі, што ў спісе ўжо больш за 5 тысяч рэсурсаў.

аз

У Расіі «Белсат» прызналі непажаданай арганізацыяй

13.09.2024 14:45
У Беларусі канал «Белсат» яшчэ ў 2021 годзе прызналі экстрэмісцкім фармаваннем.