Беларуская Служба

Ландсбергіс: пакуль у Беларусі не пачнуцца рэальныя перамены, пра зняццё санкцый не можа быць размовы

24.09.2024 08:37
Міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс падчас сесіі Генеральнай асамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, якая праходзіць у Нью-Ёрку, выказаўся пра вызвалення беларускіх палітвязняў і рэжым Аляксандра Лукашэнкі. 
 .
Святлана Ціханоўская.Фота: screenshot

Падчас сесіі Генеральнай асамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый лідар беларускіх дэмакратычных сілаў Святлана Ціханоўская распавяла пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі і заклікала прадстаўнікоў краін, якія сабраліся, працягваць палітыку непрызнання Лукашэнкі і яго рэжыму і браць прыклад з Літвы — «чэмпіёна дэмакратыі, які абараняе дэмакратычныя сілы Беларусі ад рэпрэсій і ўмацоўвае нас».

Удзельнікам сесіі Генеральнай асамблеі  ААН Святлана Ціханоўская была прадстаўлена як абраны прэзідэнт Беларусі, заўважыў Reform.news.

Міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс падкрэсліў, што пакуль сітуацыя з правамі чалавека ў краіне не зменіцца, паслабленне санкцый не можа быць разгледжана, паведамляе Delfi.

«Беларусь усё больш становіцца падобнай да турмы, і пакуль там не пачнуцца рэальныя змены, аб змякчэнні санкцый гаворкі быць не можа», — заявіў палітык у Нью-Ёрку.

Паводле яго слоў, некалькі вызваленых Лукашэнкам палітвязняў толькі ствараюць ілюзію супрацоўніцтва з Захадам, якая не адлюстроўвае рэальнай сітуацыі ў краіне.

«Кожны раз, калі ў Беларусі набліжаюцца выбары, рэжым Лукашэнкі ідзе на фіктыўныя крокі і кожны раз вызваляе некалькіх палітвязняў, каб стварыць ілюзію супрацоўніцтва з Захадам. Спадзяюся, што гэтым разам мы не памылімся і не паддамося ілюзіям, бо ў беларускіх турмах сядзяць сотні палітычных людзей, якія сталі закладнікамі рэжыму Лукашэнкі, якіх дыктатар зноў будзе імкнуцца абмяняць на адмену санкцый і ізаляцыі», — сказаў Габрыэлюс Ландсбергіс.

вх