У Беларусь зноў заляцеў «Шахед» - у гэты ж час у небе быў верталёт Лукашэнкі. Авіяцыя на перахоп беспілотніка не падымалася, паведамляе маніторынгавая група «Беларускі Гаюн».
«Шахед» заляцеў у Беларусь а 09:25 раніцы з Чарнігаўскай вобласці Украіны.
Вядома, што дрон перасёк мяжу ў раёне населенага пункту Любеч і рухаўся курсам на Брагін. Далейшы лёс БЛА невядомы. У момант заходу «Шахеда» вылетаў авіяцыі ВПС Беларусі над паўднёвым усходам краіны не фіксавалася.
Роўна ў гэты ж час у небе над Беларуссю ляцеў верталёт з Лукашэнкам на борце, які накіроўваўся з рэзідэнцыі «Азёрны» на палігон Абуз-Лясноўскі, дзе прызямліўся каля 10:00. Калі выказаць здагадку, што «Шахед» працягнуў рух на паўночны захад, то ён мог бы дасягнуць палігону Абуз-Лясноўскі ўжо да 11:00.
Гэта ўжо як мінімум 45-ы «Шахед», які заляцеў у паветраную прастору Беларусі, пачынаючы з 11 ліпеня 2024 года, і 24-ы - толькі за верасень.
вс