Беларускія добраахвотнікі ўдзельнічалі ў вызваленні ад акупантаў прадпрыемства ў Ваўчанску. Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны паведаміла, што падраздзяленні ГУР вызвалілі ад захопнікаў агрэгатны завод у горадзе Ваўчанск на Харкаўшчыне. Пры пераліку падраздзяленняў, якія да гэтага спрычыніліся, згадваюцца і беларусы.
Паведамляецца, што ў выніку надзвычай складанай і паспяховай аперацыі падраздзяленні ГУР цалкам вызвалілі тэрыторыю Ваўчанскага агрэгатнага завода і знішчылі акупантаў ва ўсіх будынках прадпрыемства.
Як сцвярджаецца, аперацыю здзейснілі спецыяльныя групы ГУР: «Стугна», «Парагон», РДК, «Юнгер», БДК, «Тэрор».
Апошнія два, Беларускі добраахвотніцкі корпус (БДК) і «Тэрор» - беларускія падраздзяленні.
Паводле паведамлення прэс-службы ГУР, байцы праводзілі сістэмную зачыстку будынкаў завода, пастаянна ўступаючы ў кантактныя баі з праціўнікам ва ўмовах шчыльнай забудовы. У асобных выпадках ім давялося ўступаць з ворагам у рукапашны бой.
Супраць украінскіх разведчыкаў бесперапынна выкарыстоўвалася значная колькасць артылерыі, ударных дронаў-камікадзэ, КАБаў і цяжкія агнямётныя сістэмы «Сонцапёк». Тым не менш, байцам ГУР удалося знішчыць праціўніка, узяць палонных і зачысціць усе 30 будынкаў завода, паведамляе «Наша Ніва».
вс