Беларуская Служба

Нобелеўскі камітэт запрасіў жонку Алеся Бяляцкага на сустрэчу

25.09.2024 16:46
Наталля Пінчук распавяла Нарвежскаму Нобелеўскаму камітэту пра цяжкую сітуацыю свайго мужа.
      .   .
Нобелеўскі камітэт запрасіў жонку Алеся Бяляцкага Наталл. Пінчук на сустрэчу.instagram.com/thenobelinstitute

Цяпер вядомы беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі адбывае тэрмін у калоніі, дзе яго здароўе імкліва пагаршаецца з-за адмовы ў элементарнай медыцынскай дапамозе. Нарвежскі Нобелеўскі камітэт рашуча асуджае гэтыя бесчалавечныя ўмовы і патрабуе неадкладнага вызвалення Алеся, паведамляе @thenobelinstitute.

«Тое, што Алесь Бяляцкі адбывае тэрмін у такіх жудасных умовах — гэта глыбокая несправядлівасць, якая груба парушае яго асноўныя правы чалавека. Ён павінен быць вызвалены», — кажа Ёрген Ватне Фрыднес, старшыня Нарвежскага Нобелеўскага камітэта.