У ноч на 26 верасня мінімум чатыры расійскія беспілотнікі тыпу «Шахед» заляцелі ў Беларусь. Адзін з іх зайшоў непасрэдна з тэрыторыі Расіі, - паведамляе маніторынгавая група «Беларускi Гаюн».
Паводле звестак украінскіх маніторынгавых рэсурсаў, першы беспелотнкім перасёк мяжу з Беларуссю каля 00:13 у раёне вёскі Любеч і прыкладна праз 30 хвілін вярнуўся ва Украіну. Яшчэ тры «Шахеды» заходзілі ў Беларусь у 02:29, 03:05 і 03:52. Адзін з іх заляцеў з Расіі і рухаўся ў напрамку Гомеля.
На працягу ночы ў небе над паўднёвым усходам краіны дзяжурылі два знішчальнікі ВПС Беларусі: першы падняўся з «Баранавічаў» каля 00:30, а другі - у 02:50.
эж