Беларуская Служба

Рыжанкоў накіроўваецца ў Нью-Ёрк збіраць аднадумцаў і скардзіцца на санкцыі

26.09.2024 13:29
23-25 верасня ў розных мерапрыемствах на палях Генасамблеі ААН удзельнічала беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
79-
79-я сесія Генасамблеі ААНPAP/Leszek Szymański

Афіцыйная дэлегацыя Беларусі на чале з міністрам замежных спраў Максімам Рыжанковым 26–29 верасня наведае Нью-Ёрк для ўдзелу ў мерапрыемствах тыдня высокага ўзроўню ў рамках 79-й сесіі Генасамблеі ААН, паведамляе «Позірк» са спасылкай на прэс-службу знешнепалітычнага ведамства краіны.

Чыноўнік мае намер выступіць на агульнапалітычнай дыскусіі, узяць удзел у сустрэчах кіраўнікоў МЗС краін Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, міністэрскіх сустрэчах Групы сяброў Альянсу цывілізацый і Групы сяброў у абарону Статута ААН.

Як гаворыцца ў паведамленні, «асобны акцэнт будзе зроблены на незаконным характары і дэструктыўных наступствах выкарыстання шэрагам краін аднабаковых прымусовых мер як інструмента ціску на суверэнныя дзяржавы ў сваіх інтарэсах».

На палях Генасамблеі Рыжанкоў мае намер правесці больш за дзясятак двухбаковых сустрэч з «калегамі з Еўропы, Лацінскай Амерыкі, Паўднёва-Усходняй Азіі, кіраўніцтвам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый».



23-25 верасня ў розных мерапрыемствах на палях Генасамблеі ААН удзельнічала беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская. Яе візіт у ЗША працягнецца да 28 верасня.

аз

Ландсбергіс: пакуль у Беларусі не пачнуцца рэальныя перамены, пра зняццё санкцый не можа быць размовы

24.09.2024 08:37
Міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс падчас сесіі Генеральнай асамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, якая праходзіць у Нью-Ёрку, выказаўся пра вызвалення беларускіх палітвязняў і рэжым Аляксандра Лукашэнкі.