Беларуская Служба

У «спіс тэрарыстаў» дадалі яшчэ шэсць беларусаў

26.09.2024 16:01
Адбылося таксама чарговае папаўненне спіса «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:madartzgraphics/pixabay.com/CC0 Public Domain

Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явіліся прозвішчы яшчэ 6 чалавек, паведамляюць беларускія праваабаронцы.



Сярод іх - Аліна Галінская, Аляксандр Лазарэвіч, Вадзім Луцэвіч, Антон Чарамных, Міхаіл Галаўко, Яўген Гурыновіч.

Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1164 чалавекі, з іх крыху менш за 500 — беларусы.

Адбылося таксама чарговае папаўненне спіса «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

У яго трапілі TikTok-акаўнт, старонка ў Instagram і Facebook-профіль Таццяны Хоміч, Youtube-канал «Максим Шабуцкий», а таксама старонка ў Instagram «yana.joj».

аз

YouTube-канал украінскага інфармагенцтва прызналі «экстрэмісцкім»

23.09.2024 15:01
U студзені экстрэмісцкімі матэрыяламі былі прызнаныя сайты і сацыяльныя сеткі «УНІАН».