Беларуская Служба

Лукашэнка запатрабаваў зрабіць айчынны мабільны тэлефон

27.09.2024 13:15
Дыктатара напужалі выбухі пэйджараў у Ліване, паведамляюць беларускія незалежныя медыя.
Ілюстрацыйны здымакScreenshot z Youtube

Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі створаць свой мабільны тэлефон. Такі анонс узурпатар зрабіў, выступаючы перад студэнтамі БДУІР, піша БелТА.

Да гэтага Лукашэнку падштурхнулі выбухі пэйджараў, тэлефонаў і іншых сродкаў сувязі ў Ліване.

«І айчынны мабільны тэлефон, пра які шмат-шмат цяпер кажуць, мы таксама зробім. Абавязаны зрабіць, таму што гаджэты сёння, як вы бачылі ў апошні час, ператварылі ў баявую зброю. Гэта ўжо пытанне нацыянальнай бяспекі», — лічыць Лукашэнка.

Паводле яго, у айчынным тэлефоне павінна быць сваё праграмнае забеспячэнне. Лукашэнка дадаў, што гэтым павінен заняцца хай-тэк-інкубатар. Такі праект павінен рэалізаваць БДУІР, а дзяржава са свайго боку акажа неабходную падтрымку, заявіў узурпатар.

Крыніца: «Наша Ніва»