Беларуская Служба

Улады скардзяцца на «распаўсюд экстрэмізму» у Беларусі

27.09.2024 14:45
Так у 15-тысячным Астраўцы «распаўсюд экстрэмізму» заняў першае месца сярод усіх «правапарушэнняў» у раёне за тыдзень.
Аўдыё

Больш чым колькасць ДТЗ і сямейных скандалаў — у 15-тысячным Астраўцы «распаўсюд экстрэмізму» заняў першае месца сярод усіх «правапарушэнняў» у раёне за тыдзень.

Мясцовая раёнка са спасылкай на РАУС адсправаздачылася аб колькасці правапарушэнняў у Астравецкім раёне з 10 па 16 верасня.

Так, на першым месцы «падпіскі на экстрэмісцкія рэсурсы» — зафіксавана 4 падобныя выпадкі. Другое месца падзялілі ДТЗ і сямейныя скандалы — за 6 дзён было выяўлена па 3 такіх выпадкі.

Напрыканцы жніўня тая ж самая раёнка паведамляла, што ў Астраўцы «распаўсюд экстрэмізму» заняў другое месца сярод усіх «правапарушэнняў» у раёне за 2 тыдні. Напачатку верасня ў райвыканкаме нават праводзілі  спецыяльную нараду — сярод іншага, абмяркоўвалі вялікую колькасць «распаўсюду экстрэмізму» ў раёне.

Крыніца: ПЦ «Вясна»/юл