Беларуская Служба

Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту прадоўжыла абмежаванні для расійскіх і беларускіх спартоўцаў

28.09.2024 12:22
FIS адхіліў лыжнікаў з Расіі і яе блізкага хаўрусніка Беларусі ад удзелу ў міжнародных спаборніцтвах па лыжах і снаўбордзе пасля таго, як Расія ўварвалася ва Украіну 24 лютага 2022 году.
Ілюстрацыя Фота: Shutterstock

Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту (FIS) прадоўжыла дзеянне абмежаванняў на ўдзел беларускіх і расійскіх спартоўцаў у спаборніцтвах пад сваёй эгідай.

Як паведаміла шведскае выданне Expressen з спасылкай на прадстаўніка Швэдзкай лыжнай асацыяцыі Ларса Обэрга, такое рашэнне абвясцілі 27 верасня на пасяджэнні тэхнічнага камітэту FIS у Цюрыху (Швайцарыя).

«Ніякай дыскусіі ці чагосьці падобнага не было. Проста нам паведамілі, што ніякіх зменаў у гэтым пытанні ў наступным сезоне не будзе. І гэта добра. Швецыя належыць да той часткі FIS, якая сапраўды падтрымлівае тое, што абмежаванні павінны працягвацца, пакуль ва Украіне нічога не змянілася», — сказаў Ларс Обэрг.

FIS адхіліў лыжнікаў з Расіі і яе блізкага хаўрусніка Беларусі ад удзелу ў міжнародных спаборніцтвах па лыжах і снаўбордзе пасля таго, як Расія ўварвалася ва Украіну 24 лютага 2022 году.

svaboda.org/эж