Беларуская Служба

Кожны чацвёрты жыхар Беларусі — пенсіянер

30.09.2024 12:20
Выдаткі на выплату пенсій складаюць штогод каля 9% ВУП Беларусі.
.
.belmarket.by

Цяпер кожны чацвёрты жыхар Беларусі — пенсіянер. Выдаткі на выплату пенсій складаюць штогод каля 9% ВУП Беларусі.

Разам з тым кожны пяты пенсіянер працягвае працаваць. Гэта 445 тыс. чалавек ці 21,5 працэнта ад агульнай колькасці пенсіянераў.

 З 1 кастрычніка будзе праведзены другі пераразлік пенсій. Паводле ацэнкі, сярэдні памер працоўнай пенсіі непрацуючага пенсіянера ў кастрычніку складзе 852 рублі (каля 240 еўра ў эквіваленце).

Паводле belmarket.by/вх