Беларуская Служба

Еўрапейскі парламент выбраў кіраўніка Дэлегацыі па Беларусі

03.10.2024 11:26
Дэлегацыю ўзначаліла дэпутатка ад Польшчы Малгажата Гасеўска. 
Małgorzata Gosiewska
Małgorzata GosiewskaPolskie Radio

Еўрапейскі парламент сёння выбраў кіраўніка Дэлегацыі па Беларусі. Ім стала дэпутатка Еўрапарламенту ад Польшчы Малгажата Гасеўска. Палітык з’яўляецца членам фракцыі кансерватараў і рэфармістаў у ЕП, а ў Польшчы выбраная ад кансерватыўна-каталіцкай партыі «Права і справядлівасць».  

Малгажата Гасеўска здаўна ангажуецца ў беларускія справы, у тым ліку ў абарону польскай нацыянальнай меншасці ў Беларусі. Яна неаднаразова наведвала Беларусь.

У польскай палітыцы 58-гадовая Малгажата Гасеўска – з пачатку 1990 гадоў. У 2005 годзе была ўпершыню выбраная ў Сейм Польшчы, у 2019-2023 гадах была намесніцай старшыні ніжняй палаты польскага парламенту.

вс