Беларуская Служба

У Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі пасля затрымання акцёраў замяняюць спектаклі ў афішы

20.10.2024 18:33
У Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі (РТБД) пасля затрымання некалькіх акцёраў сталі замяняць спектаклі ў рэпертуары.
           .
У Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі пасля затрымання акцёраў замяняюць спектаклі ў афішы.Фота: rtbd.by

У суботу 19 кастрычніка стала вядома аб затрыманні як мінімум трох акцёраў тэатра. Крыніца медыя zerkalo.io на ўмовах ананімнасці расказала, што яны задзейнічаныя ў дзясятцы спектакляў (часта — у галоўных ролях) і на іх трымаецца ўвесь рэпертуар.

У выніку затрымання актораў РТБД стаў мяняць афішу.

Па словах суразмоўцы zerkalo.io, размова ідзе пра вельмі папулярныя сярод мінчан спектаклі. Білеты на «Шлюб з ветрам» і «Пачупкі» (паказ якіх запланаваны на 22 кастрычніка), паводле слоў, раскупляюцца практычна адразу пасля таго, як яны з’яўляюцца ў продажы.

У канцы снежня 2021 года з РТБД быў звольнены мастацкі кіраўнік тэатра Аляксандр Гарцуеў, які займаў сваю пасаду з 2012 года. У 2020 годзе «на знак салідарнасці з забастоўшчыкамі і звольненымі»тэатр пакінулі некалькі акцёраў. У жніўні 2024 года стала вядома аб звальненні дырэктаркі РТБД Святланы Карукінай.

вх