Беларуская Служба

Пачаўся збор заявак на прэмію імя Францішка Аляхновіча

21.10.2024 13:02
Падвядзенне вынікаў прэміі імя Францішка Аляхновіча традыцыйна адбудзецца ў Дзень зняволенага пісьменніка, 15 лістапада.
Пачаўся збор заявак на прэмію імя Францішка Аляхновічаt.me/s/PENBelarus

Беларускі ПЭН абвяшчае прыём заявак на прэмію імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні або на тэму зняволення. На разгляд прымаюцца творы, апублікаваныя цалкам ці часткова ў перыяд з лістапада 2023-га па верасень 2024 года.



Каб падаць заяўку, неабходна запоўніць адпаведную google-форму і дадаць да яе творы. Дэдлайн: да 30 кастрычніка 2024 года (23:59 беларускага часу).

Падвядзенне вынікаў прэміі імя Францішка Аляхновіча традыцыйна адбудзецца ў Дзень зняволенага пісьменніка, 15 лістапада.

Арганізатары заклікаюць сяброў і прыхільнікаў зняволеных збіраць і захоўваць літаратурныя сведчанні з-за кратаў і запрашаюць зняволеных удзельнічаць у стварэнні літаратуры памяці. Усяго ў няволі сёння застаюцца не менш за 37 Людзей Слова.

Даведацца больш пра прэмію імя Францішка Аляхновіча можна на сайце Беларускага ПЭНа.

аз

Стала вядомае імя адной з пераможцаў прэміі імя Алеся Адамовіча

21.10.2024 08:05
Гонар назваць імя пераможцы ў Берліне дастаўся Святлане Алексіевіч.