Беларуская Служба

За дзевяць месяцаў пракуроры Брэсцкай вобласці накіравалі ў суды амаль 270 спраў аб «экстрэмісцкіх матэрыялах»

21.10.2024 16:02
Гэта, маўляў, з мэтай супрацьдзеяння сацыяльнай напружанасці ў грамадстве і росту недаверу да прадстаўнікоў улады.
Ілюстрацыяфота: ilikeyellow/shutterstock

Органы пракуратуры Брэсцкай вобласці за студзень - верасень 2024 года накіравалі ў суды 266 заяў аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі «экстрэмісцкімі матэрыяламі», паведамляе «Позірк» са спасылкай на сайт Генеральнай пракуратуры.

Адзначаецца, што гэта зроблена ў рамках «процідзеяння распаўсюду на інтэрнэт-рэсурсах інфармацыі, скіраванай на падвышэнне сацыяльнай напружанасці ў грамадстве і стварэнне недаверу да прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай улады».

Па выніках гэтай працы «экстрэмісцкімі матэрыяламі» сярод іншага прызналі кантэнт тэлеграм-каналаў і чатаў (99), старонак у «Фэйсбуку» (38), «Інстаграме» (33), «ЦікТоку» (21), «Аднакласніках» (15), «УКантакце» (14), Х (2), груп у «Вайберы» (3), ютуб-каналаў (8), сайтаў (13), а таксама кнігі (6).

аз

Больш за 6 000 чалавек былі асуджаныя па палітычных матывах у Беларусі з 2020 года

21.10.2024 12:01
6 000  - гэта выключна тыя асуджаныя, прозвішчы якіх вядомыя беларускім праваабаронцам.