Беларуская Служба

У Круглым суд адправіў мясцовага жыхара ў калонію на тры гады за каментары пра Лукашэнку

21.10.2024 17:03
Магілёўскі абласны суд разгледзеў апеляцыйную скаргу мужчыны і пакінуў прысуд без змен.
Ілюстрацыйнае фотаpatrick489/pixabay.com/CC0 Public Domain

Па інфармацыі MAYDAY TEAM, суд Круглянскага раёна 13 жніўня вынес прысуд мясцоваму жыхару Уладзіміру Парашкову. Суддзя Таццяна Сідаровіч (раней працавала адвакатам у юрыдычнай кансультацыі Бялыніцкага раёна) прызнала яго вінаватым у «паклёпе на Аляксандра Лукашэнку» (ч.1 і ч.2 арт. 367 КК РБ).



Згодна з матэрыяламі справы, на працягу двух гадоў Парашкоў пакідаў каментары на Youtube і ў Instagram у адрас Лукашэнкі, прычым некаторыя паведамленні ўтрымлівалі абвінавачанні «ў здзяйсненні цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў». Цікава, што каментарыі Парашкоў пачаў пакідаць задоўга да выбараў-2020. Так, першыя з іх прыпалі на лістапад 2019 года.

Па выніках судовага працэсу, суддзя Сідаровіч прыгаварыла Уладзіміра Парашкова да 3 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.

15 кастрычніка Магілёўскі абласны суд разгледзеў апеляцыйную скаргу мужчыны. Па выніках працэсу, першапачатковы прысуд быў пакінуты без змен. Вядома, што ў красавіку 2024 года Уладзімір Парашкоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за „распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў”.

аз

Больш за 6 000 чалавек былі асуджаныя па палітычных матывах у Беларусі з 2020 года

21.10.2024 12:01
6 000  - гэта выключна тыя асуджаныя, прозвішчы якіх вядомыя беларускім праваабаронцам.