Вядомая моўная школа Streamline падала дакументы на ліквідацыю, пра гэта паведамляе Альянс расследавальнікаў Беларусі.
17 кастрычніка кампанія Навучальны цэнтр «Адукацыйныя тэхналогіі» (STREAMLINE LANGUAGE SCHOOL) падала на ліквідацыю.
Як пішуць журналісты-расследвальнікі, два тыдні таму кампанію правяраў Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю. Пасля гэтага адключылі ўнутраныя серверы, платформу для кіравання бізнэсам са ўсімі прыладамі і рэсурсамі. Таксама былі заблакаваныя рахункі. Выкладчыкам не змаглі выплаціць заробак, а студэнты — аплаціць вучобу.
Моўная школа Streamline займала лідзіруючае месца ў Беларусі, больш за 15 гадоў працавала ў гэтай сферы. Згодна з сайтам кампаніі ў ёй працуе больш за 300 выкладчыкаў.
вх