Беларуская Служба

ЦВК Беларусі правядзе пасяджэнне па «прэзідэнцкіх выбарах» 24 кастрычніка

23.10.2024 16:13
Сёмыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі паводле заканадаўства павінны былі адбыцца не пазней за 20 ліпеня 2025 года, але яны пройдуць на шэсць  месяцаў раней.
Ілюстрацыйнае фотаhttps://t.me/pul1go

24 кастрычніка Цэнтральная выбарчая камісія правядзе пасяджэнне для абмеркавання арганізацыйных пытанняў «прэзідэнцкіх выбараў», прызначаных Палатай прадстаўнікоў Беларусі на 26 студзеня 2025 года.

ЦВК зацвердзіць каляндарны план арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў, растлумачыць парадак утварэння камісій, парадак вылучэння кандыдатаў, парадак накіравання і дзейнасці нацыянальных і міжнародных назіральнікаў і таксама разгледзіць іншыя пытанні, - паведаміла прэс-служба ЦВК Беларусі.

Сёмыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі паводле заканадаўства павінны былі адбыцца не пазней за 20 ліпеня 2025 года, але яны пройдуць на шэсць  месяцаў раней. Дэмакратычныя сілы Беларусі неаднаразова заяўлялі, што будуць дабівацца іх непрызнання міжнароднай супольнасцю.

reform.news/эж


Лукашэнка чысціць апарат улады пад новыя выбары

01.07.2024 15:02
Галоўным чынам ідзецца пра звычайную ратацыю, але шэраг прызначэнняў разлічаны на прэзідэнцкія выбары 2025 года і на перазагрузку адносін з Захадам.