Міжнародны валютны фонд чакае, што валавы ўнутраны прадукт Беларусі па выніках 2024 году вырасце на 3,6%, гаворыцца ў новым выпуску дакладу «Перспектывы развіцця сусветнай эканомікі», апублікаваным 22 кастрычніка, - піша svaboda.org.
Для параўнання: у папярэднім рэлізе сёлета ў красавіку МВФ прагназаваў рост ВУП Беларусі ў 2024 годзе на ўзроўні 2,4%. У 2025 годзе рост эканомікі Беларусі складзе 2,3%, прагназуюць эксперты МВФ.
Згодна з прагнозамі фонду, інфляцыя ў 2024 годзе ў Беларусі складзе 6%, а ў 2025 годзе — 6,4%.
Раней Сусветны банк у восеньскім дакладзе таксама істотна палепшыў свой прагноз па росце эканомікі Беларусі: паводле яго, ВУП Беларусі па выніках 2024 году вырасце на 4%. У вясновым аглядзе прагноз аналітыкаў банку быў значна сціплей — плюс 1,2% па выніках 2024 году. У 2025 годзе эксперты Сусветнага банку прагназуюць рост эканомікі Беларусі на 1,2% (ранейшы прагноз быў +0,7%).
эж