Беларуская Служба

Украінцаў асудзілі як «дыверсантаў СБУ»

24.10.2024 16:03
Сяргею і Паўлу Кабарчукам (бацьку і сыну) прызначылі па 20 гадоў калоніі.
    (  )   20  .
Сяргею і Паўлу Кабарчукам (бацьку і сыну) прызначылі па 20 гадоў калоніі.https://spring96.org/

23 кастрычніка 2024 году ў Гомельскім абласным судзе абвясцілі прысуд Сяргею і Паўлу Кабарчукам - бацьку і сыну.  Кожнаму з іх прызначанае пакаранне ў выглядзе 20 гадоў пазбаўлення волі у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, а таксама штрафу 700 базавых велічыняў кожнаму — 28 тысяч рублёў, паведамляе «Вясна».

Праўладныя крыніцы назвалі іх »дыверсантамі СБУ». Іх прызналі вінаватымі паводле ч. 3 арт. 289 КК (акт тэрарызму), ч. 4 арт. 295 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў), арт. 358-1 КК (агентурная дзейнасць), ч. 3 арт. 333-1 КК (незаконнае перамяшчэнне праз мяжу атрутных рэчываў, агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў).

Працэс вёў суддзя Яўген Шаршнёў.

Нагадаем, 15 лютага ў Лельчыцкім раёне быў абʼяўлены рэжым «контртэрарыстычнай аперацыі». Пазней КДБ паведаміў пра затрыманне «тэрарыстаў», нібыта адпраўленых СБУ праводзіць тэракты ў Беларусі і РФ. Прапагандысты тады назвалі імёны трох затрыманых: украінцы Сяргей Кабарчук, Павел Кабарчук і жыхар Брэста Віталь Уласюк.

Праўладныя СМІ распавядаюць, што пры іх былі выяўленыя выбуховыя прылады і іншыя сродкі паражэння.

КДБ нібыта выявіў, што выбуховыя прылады прызначаліся для здзяйснення «тэрактаў» на тэрыторыі Расіі і Беларусі, а закід дыверсійна-разведвальнай групы ў Беларусь праз мяжу нібыта быў арганізаваны Службай бяспекі Украіны.

аз


У Гомелі хутка пачнуць судзіць «дыверсантаў СБУ», якіх затрымалі зімой

13.09.2024 15:35
Іх абвінавачваюць па чатырох артыкулах, у тым ліку ў тэрарызме і агентурнай дзейнасці.