Іх абвінавачваюць паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве), паведамляе ПЦ «Вясна».
Працэс у закрытым рэжыме вядзе суддзя Дзмітрый Карасінскі. Уладзіславу і Таццяне пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі. Верагодна, іх утрымліваюць пад вартай, бо апошняя іх актыўнаўсць у сацсетках была ў 2023 годзе.
Як паведамілі «Вясне» ў арганізацыі BELPOL, Таццяна раней працавала на 558 авіацыйным рамонтным заводзе тэхнікам па працы. Уладзіслаў — вайсковец. Па звестках за 2019 год, ён працаваў на 61-й знішчальнай авіябазе ў Баранавічах (в/ч 54804).
У Уладзіслава і Таццяны двое дзяцей, малодшы сын яшчэ непаўнагадовы.
вх