Інфармацыю агучылі ў Цэнтры падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў МУС на пасяджэнні калегіі ведамства.
Міністр унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў на калегіі пахваліўся тэхнічнымі дасягненнямі і ахопам у сачэнні за сітуацыяй.
Ён паведаміў, што за апошнія чатыры гады колькасць відэакамераў Рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі павялічылася ў дзясяткі разоў і перавышае 40 тысяч адзінак.
Кубракоў адзначыў, што сістэма маніторынгу дазваляе фіксаваць парушэнні правілаў дарожнага руху ў краіне і што колькасць п’яных ДТЗ скарацілася.
Свабода нагадала вядомы факт, што з дапамогай відэаназірання сілавікі ў Беларусі адсочваюць палітычных апанентаў рэжыму Лукашэнкі. Створана цэлая сістэма, якая дазваляе сілавым структурам ажыццяўляць больш эфектыўна пераслед удзельнікаў пратэстаў.
яс