Беларуская Служба

Пракурор у Расіі запатрабаваў пакараць абвінавачаных у дыверсіі беларусаў вялікімі тэрмінамі

25.10.2024 17:19
Ураджэнцаў Віцебска, якія прыехалі ў Маскву на заробкі, затрымалі ў Маскве 27 снежня 2022 году. 
Ілюстрацыйны здымакфота: Shutterstock/CC7

Пракурор папрасіў пакараць Арцёма Брэскага 14,5 года і Кірыла Басько — 14 гадамі калоніі строгага рэжыму, перадае «Медиазона» з Маскоўскага абласнога суду, што заўважыла Свабода.

Ураджэнцаў Віцебска Басько і Брэскага, якія прыехалі ў Маскву на заробкі, затрымалі ў Маскве 27 снежня 2022 году. У той дзень на іх склалі пратаколы аб дробным хуліганстве і аштрафавалі за лаянку ў грамадскім месцы. Пазней суд арыштаваў беларусаў паводле артыкулу аб наўмысным пашкоджанні маёмасці, і толькі потым абвінавачанне перакваліфікавалі паводле артыкулу аб дыверсіі.

Па версіі следства, Басько і Брэскі за ўзнагароджанне падпалілі электравоз у лакаматыўным дэпо «Арэхава-Зуева». У судзе Басько заявіў, што падпісаў пратакол, не чытаючы, бо падчас допыту нейкі мужчына біў іх і пагражаў надзець мяшок на галаву. Абодва падсудныя прасілі перакваліфікаваць справу па артыкуле аб пашкоджанні маёмасці.

яс