Міністэрства інфармацыі 23 кастрычніка разаслала беларускім арганізацыям, якія распаўсюджваюць друкаваныя выданні, ліст з «просьбай самастойна правесці рэвізію рэалізуемых арганізацыяй друкаваных выданняў і прыбраць з продажу друкаваныя выданні, распаўсюд якіх можа нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь».
Мінінфарм «просіць» кнігараспаўсюднікаў пазбавіцца ад «дэструктыўнай» літаратуры.
Мінінфарм пералічвае выданні, якія ёсць у продажы ў кнігарнях і якія непажаданыя:
«у кнігарнях, буйных гандлёвых сетках і інтэрнэт-крамах маюцца ў продажы друкаваныя выданні, якія скажаюць гістарычную праўду і справядлівасць, прапагандуюць нетрадыцыйныя сэксуальныя адносіны, рэлігійную нецярпімасць, гвалт, жорсткасць і парнаграфію, распальваюць варожасць і нянавісць, папулярызуюць нетрадыцыйныя для беларускага грамадства субкультуры, а таксама выданні пра палавое выхаванне дзяцей, здольныя аказаць негатыўны ўплыў на іх фізічнае і псіхічнае развіццё, сказіць уяўленне пра традыцыйныя сямейныя каштоўнасці».
Ліст за подпісам намесніка міністра інфармацыі Дзяніса Езерскага атрымалі распаўсюднікі кніг.
вх