Беларуская Служба

У івацэвіцкай калоніі памёр малады зняволены - праваабаронцы паведамляюць пра самагубства

28.10.2024 14:32
Цяпер усяму атраду забаронена тэлефанаваць, бо адміністрацыя папраўчай установы робіць захады для таго, каб схаваць інфармацыю пра здарэнне. 
ТурмаShutterstock/FotoDax

У івацэвіцкай папраўчай калоніі №22 «Воўчыя норы» памёр зняволены. Адміністрацыя хоча схаваць гэты выпадак, паведамляюць праваабаронцы з MAYDAY TEAM. 

Малады хлопец адбываў тэрмін у 9-м атрадзе. Цяпер усяму атраду забаронена тэлефанаваць, бо адміністрацыя папраўчай установы робіць захады для таго, каб схаваць інфармацыю пра здарэнне. 

Таксама пра недапушчальнасць агучвання абставін гібелі хлопца папярэджаныя яго бацькі. Цела загінулага ім выдалі на выходных, і яго адразу ж пахавалі. 

Па непацверджанай інфармацыі, прычынай гібелі мог стаць суіцыд. Малады хлопец не вытрымаў прэсінгу, пішуць праваабаронцы.

вс