«Беларускія аўдыёкнігі» запрашаюць якраз сёння ў «Ноч расстраляных паэтаў» паслухаць аўдыяспектакль пра беларускую паэтку Наталлю Вішнеўскую.
Гэта спроба аднавіць забыты лёс і творчую спадчыну яркай зоркі літаратурнага Мінска 1920-30-х гадоў — напісана на сайце «Беларускія аўдыёкнігі». Якуб Колас лічыў Вішнеўскую надзеяй беларускай літаратуры, крытыкі адзначалі несумненны паэтычны дар дзяўчыны. З поспехам выйшаў яе сумесны з Яўгеніяй Пфляўмбаўм і Зінаідай Бандарынай зборнік вершаў.
На аснове лістоў Наталлі Вішнеўскай да паэта Сяргея Грахоўскага, паўстала кніга яе эпісталярнай спадчыны і вершаў «Неба мнагавокае». Кніга ўкладзеная Віктарам Жыбулем, выйшла ў 2023 г. у жаночай выдавецкай ініцыятыве «Пфляўмбаўм».
Паводле кнігі на заказ выдавецтва «Пфляўмбаўм» рэжысёркі Святлана Бень і Інга Лізянгевіч стварылі аўдыёспектакль.
У спектаклі таксама гучаць вершы трох мужоў Наталлі Вішнеўскай Алеся Дудара, Алеся Звонака і Янкі Бобрыка. Двое з іх былі расстраляныяў 1937 г.
Аўдыякнігу чытаюць Святлана Бень, Алена Зуй-Вайцяхоўская, Тамара Кабяк, Максім Кульша, Ігар Лізянгевіч, Аляксандр Маўчанаў і Дзмітрый Строцаў.
яс