Беларуская Служба

16 снежня «Белавія» выканае першы рэгулярны рэйс па маршруце Мінск-Урумчы

30.10.2024 13:01
Вылeты з Мінска па панядзелках у 11:10, прыбыццё ва Урумчы - у 22:10, час палёту - 6 гадзін.
Авіякампанія «Белавія» nashaniva.com

Нацыянальны авіяперавозчык «Белавія» адкрывае рэгулярныя прамыя рэйсы з Мінска ва Упумчы, чытаем на сайце авіякампаніі. Першы рэйс запланаваны на 16 снежня.

Урумчы – гэта гандлёва-эканамічны і культурны цэнтр паўночнага захаду Кітая, размешчаны на схіле гор Цянь-Шань і акружаны маляўнічымі ландшафтамі. Мегаполіс з насельніцтвам больш за 4 мільёны чалавек, знаходзіцца на скрыжаванні важных транспартных шляхоў, у тым ліку сучаснага маршрута ініцыятывы «Адзін пояс і адзін шлях».

Вылеты з Мінска па панядзелках у 11:10, прыбыццё ва Урумчы - у 22:10, час палёту - 6 гадзін.

Зваротныя рэйсы з Урумчы ў 23:20, прыбыццё ў Мінск у 01:00 (на наступны дзень), працягласць пералёту - 6 гадзін 40 хвілін. Час для ўсіх аэрапортаў паказаны мясцовы.

Кошт квітка ў адзін бок ад 222 €, у абодва - ад 341 €. Білеты ўжо можна набыць на сайце belavia.by, у офісах продажаў авіябілетаў і ў агентаў.

аз

Агульная база авіяпасажыраў з'явіцца ў Беларусі

16.10.2024 16:45
Сістэма будзе ўключаць інфармацыю аб усіх пасажырах авіярэйсаў, а таксама звесткі аб грамадзянах, якім забаронены ўезд у краіну.