Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда размаўляў па тэлефоне з прэзідэнтам Грузіі Саламэ Зурабішвілі аб парламенцкіх выбарах у гэтай краіне. Абодва дзяржаўныя лідары выказалі занепакоенасць развіццём сітуацыі пасля выбараў.
«Я яшчэ раз выказаў падтрымку Польшчай еўраатлантычных памкненняў грузінскага народа», — напісаў Анджэй Дуда на сайце X.
Грузінская апазіцыя абвінавачвае кіроўную партыю «Грузінская мара» ў фальсіфікацыі парламенцкіх выбараў. Паводле афіцыйных звестак ЦВК, партыя ўлады перамагла на выбарах, набраўшы 54% галасоў, а апазіцыя атрымала агулам 37,5%. Апазіцыя не прызнае вынікаў і не мае намеру прыняць дэпутацкія мандаты. Такую ж пазіцыю заняла і прэзідэнт Грузіі Саламэ Зурабішвілі, назваўшы фальсіфікацыі выбараў «спецаперацыяй расійскіх службаў».
IAR/нг