Беларуская Служба

На тэрыторыі Беларусі знаходзяцца сотні польскіх мемарыяльных мясцін

01.11.2024 14:36
На тэрыторыі Беларусі знаходзяцца сотні польскіх мемарыяльных мясцінаў – нагадвае партал польскай дыяспары Głos nad Niemna.
          30 .  2022        .
Так выглядалі магілы ў вёсцы Мікулішкі Ашмянскага раёна на працягу 30 гадоў. Летам 2022 года магілы жаўнераў Арміі Краёвай зраўнялі з зямлёй. Крыніца: facebook.com/mark.zanevskij

Гэта могілкі 1920 і 1939 гадоў, а таксама месцы пахаванняў жаўнераў Арміі Краёвай, магілы студзеньскіх паўстанцаў і дзеячаў польскай культуры. Некропалі, пабудаваныя ў міжваенны час, адышлі ў нябыт, але выжылі дзякуючы намаганням мясцовых суполак і выхадцаў з Польшчы. 

Пасля распаду Савецкага Саюза былі створаны новыя надмагіллі, памятныя крыжы і дошкі. Часам знаходзяць магілы, якія раней былі невядомыя.

Польская дзяржава фінансавала рамонт польскіх вайсковых могілак. Польскімі мемарыяльнымі мясцінамі апякуюцца грамадскія арганізацыі, у тым ліку непрызнаны беларускімі ўладамі Саюз палякаў Беларусі. Займаўся гэтым і актывіст Саюза палякаў на Беларусі журналіст Анджэй Пачобут. Летась ён быў асуджаны на палітычным працэсе да васьмі гадоў зняволення.

Калі пасля фальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе ў Беларусі ўзмацніліся рэпрэсіі, гэта закранула і польскую меншасць. Адкрытыя мерапрыемствы, звязаныя з ушанаваннем памяці воінаў Арміі Краёвай ці польскіх жаўнераў, якія ваявалі супраць савецкай арміі ў 1939 годзе, сталі небяспечнымі.

Салдат Арміі Краёвай прапаганда рэжыму Аляксандра Лукашэнкі называе «гітлераўцамі», а паўстанцаў ХІХ стагоддзя — «паўстанцамі супраць законнай улады». За апошнія два гады на загад дзяржаўных уладаў ці невядомымі выканаўцамі ў Беларусі было знішчана некалькі польскіх могілак і мемарыяльных месцаў, звязаных з Арміяй Краёвай, у тым ліку ў Ёдкавічах, Ваўкавыску, Качыцах, Гродне і Пяскоўцах.

IAR/вх