Увечары 2 лістапада ў Беларусь з Украіны заляцела мінімум пяць расійскіх «Шахедаў», паведамляе маніторынгавая група «Беларускі Гаюн». Адзін з іх знік.
Першы дрон зайшоў у беларускую паветраную прастору а 21:21 у раёне вёскі Ніжнія Жары. Пазней а 21:39 праз г.п. Камарын зайшла група з трох БПЛА, якія здзяйснялі транзітны пералёт над Беларуссю.
Апошні БПЛА быў заўважаны ў «калідоры» Славуціч - Прыпяць а 22:04. Паводле стану на 22:38 ён яшчэ знаходзіўся на мяжы з Беларуссю ў Чарнобыльскай зоне.
Паводле інфармацыі паветраных сіл Украіны, за ноч у Беларусь паляцеў і не вярнуўся адзін БПЛА. Хутчэй за ўсё, гаворка ідзе менавіта пра апошні дрон а 22:38. «Беларускі Гаюн» піша, што авіяцыя ВПС Беларусі не падымалася.
вс