«Там, дзе далёкая дуга ды іншае, людзі павінны быць моўныя. Прынамсі, хаця б англійскую мову павінны ведаць. Але гэта не значыць, што «ведаю англійскую мову - гэта роўная дарога». Не, ён павінен быць прафесіяналам, павінен быць адданы свайму народу і дзяржаве чалавек», — заявіў Лукашэнка падчас адмысловай нарады.
Звяртаючыся да кіраўніка Камітэта дзяржбяспекі Івана Церцеля, Лукашэнка заявіў: «Вядома, мы разлічваем на Максіма Уладзіміравіча [Рыжанкова], што ў МЗС, Іван Станіслававіч, не будзе гэтых нягоднікаў, якія здраджвалі нам часцяком».
Паводле слоў кіраўніка МЗС Максіма Рыжанкова, сярод дыпламатаў за мяжой плануецца «вялікая кадравая ратацыя».
«Некаторы час таму ратацыйны працэс быў упушчаны, і мы сёння вымушаны адразу значную колькасць людзей рыхтаваць да прызначэння», — цытуюць яго дзяржСМІ.
Міністр сцвярджае, што «кожны чалавек, які жыве ў нейкай краіне, падвяргаецца магутнаму інфармацыйнаму ўздзеянню, натуральна, пранікаецца нейкімі ідэямі, інтарэсамі, чаканнямі».
«Вельмі важна, каб вока не замылілася, — гэта раз. І другое – каб ён не пачаў глядзець на двухбаковыя адносіны вачыма таго боку, а не нашага», – заявіў чыноўнік.
Ён удакладніў, што прапанаваныя кандыдатуры абмяркоўваліся таксама «з пункту гледжання патрыятычных адносін».
Шэраг дыпламатаў падчас палітычнага крызісу пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года падтрымалі пратэстоўцаў. Некаторыя з іх, як, напрыклад, пасол у Аргенціне Уладзімір Астапенка (цяпер прадстаўнік АПК), пасол у Славакіі Ігар Ляшчэня, перайшлі ў апазіцыю ўлады.
Паводле pozirk.online/вх