Мужчына растлумачыў, што хацеў паглядзець трактарны завод і заадно Мінск, піша Delfi.
На візіт у Беларусь звярнуў увагу чытач — ён пазнаў на фота члена гарсавета Шальчынінкскага раёна Тадэвуша Рудзіса.
«Фермеры Шальчынінкайскага раёна (…), атрымаўшы авансныя плацяжы за дэклараваныя зямельныя ўчасткі ад Літвы і ЕС, змястоўна правялі час і трацілі атрыманыя грошы ў Беларусі ў незаконна абранага прэзідэнта гэтай краіны Аляксандра Лукашэнкі на Мінскім трактарным заводзе. Фермеры Шальчынінкайскага раёна паехалі ў краіну, дзе за кратамі знаходзіцца больш за 100 палітычных зняволеных, у іх ліку і вядомы праваабаронца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2022 года Алесь Бяляцкі, у краіне, якая падтрымлівае вайну ва Украіне», - абураўся чалавек, які даслаў фота.
Рудзіс сцвярджае, што фермеры проста хацелі пабываць на трактарным заводзе і паехалі туды па сваёй ініцыятыве, падчас знаходжання ў Беларусі яны не размаўлялі з мясцовымі палітыкамі.
«Людзі хацелі з'ездзіць і паглядзець. Мы думалі, з'ездзім апошні раз, былі ў Фінляндыі і падумалі: а якая сітуацыя ў Беларусі? Ведаеце, шчыра скажу, сітуацыя не такая, як мы думалі. Завод тамака стары, нам не вельмі спадабаўся. <…> Яшчэ пабывалі ў Мінску», — распавёў палітык.
Ён дадаў, што не задумваўся аб тым, што паездка ў Беларусь уяўляе нейкую небяспеку.
«Пра палітыку мы ні з кім не размаўлялі», — растлумачыў Рудзіс.
Палітолаг Віціс Юрконіс перасцярог літоўцаў ад наведвання Беларусі.
«Калі вам здаецца, што літоўскія ведамствы перагінаюць палку, узгадайце, што ёсць грамадзяне Літвы, якія па „палітычных“ абвінавачваннях знаходзяцца ў беларускіх турмах, а ехалі яны туды наведаць блізкіх ці магілы сваякоў. Адзін грамадзянін Літвы памёр у беларускай турме. Мы ведаем па ліпеньска-жнівеньскіх падзеях, калі быў затрыманы грамадзянін Германіі толькі таму, што Лукашэнка хацеў дагадзіць Крамлю, абвінаваціў гэтага чалавека ў розных выдуманых злачынствах і прыгаварыў да смяротнага пакарання. Гэта сапраўды сур'ёзная падстава для таго, каб не ехаць у Беларусь, і ўсё роўна, было гэта афіцыйнае запрашэнне ці не», — сказаў Юрконіс.
Ён падкрэсліў, што ў Беларусі «ніхто не можа гарантаваць бяспеку чалавека — ні літоўскія, ні беларускія ведамствы, ні той, хто вас запросіць, калі такі чалавек ёсць».
delfi.lt/вх