Сёння ў судзе Ленінскага раёна Брэста пачаліся суды над Міхаілам Ляшкевічам, Іллёй Мельнічуком і Дзмітрыем Максімуком. Іх абвінавачваюць паводле артыкулу Крымінальнага кодэкса аб арганізацыі дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзеле ў іх.
Справу разглядае суддзя Аляксандр Семянчук, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».
Вядома, што Дзмітрыя Максімука затрымалі ў снежні 2024 году. На відэа, якое апублікавалі прарэжымныя каналы, бачна, што да яго прыйшлі як мінімум трое ўзброеных сілавікоў у экіпіроўцы. На камеру затрыманы жахар Брэста кажа, што быў на акцыі пратэсту на праспекце імя Машэрава, а таксама, што прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце «Перамога» і адпраўляў інфармацыю ў чат-бот праекту «Голас».
Цяпер Аляксандр Семянчук таксама судзіць адразу пецярых палітзняволеных паводле таго ж артыкулу.
вс