З пачатку 2024 года пад рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі трапілі 19 праваслаўных, 25 рымска-каталіцкіх, пяць грэка-каталіцкіх і 25 пратэстанцкіх святароў, падлічылі праваабаронцы. Пра гэта паведамляе «Хрысціянская візія».
Паводле звестак «Вясны», за кратамі цяпер знаходзяцца пяць палітвязняў-святароў. Гэта праваслаўны святар Сяргей Разановіч, якога ў 2021 годзе асудзілі на 16 гадоў зняволення як аднаго з фігурантаў гучнай справы Мікалая Аўтуховіча аб «тэрарызме».
Другі год за кратамі знаходзіцца выкладчык катэхізісу, навучэнец рымска-каталіцкай семінарыі Уладзіслаў Беладзед, асуджаны на 3 гады зняволення паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу, тры з якіх праваабаронцы адносяць да палітычных.
Яшчэ трох беларускіх святароў цягам 2024 году ўзялі пад варту і завялі на іх крымінальныя справы, якія дагэтуль расследуюць.
вс