Беларуская Служба

Чарговы Дзень народзінаў прафсаюзная лідарка «Нафтана» Вольга Брыцікава сустракае за кратамі

05.11.2024 18:02
Менавіта яна ў 2020 годзе агучыла патрабаванні завадчан да ўладаў.
Вольга Брыцікавакрыніца: Веснік «Нафтана»

4 лістапада 2024 года споўнілася 53 гады былой лідарцы незалежнага прафсаюза «Нафтана» Вользе Брыцікавай. Чарговы свой дзень народзінаў Вольга сустракае за кратамі. Сёлета актывістку з Наваполацка асудзілі на 6 гадоў па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Брыцікава працавала ў кампаніі «Нафтан» 16 гадоў. У 2020 годзе Вольга Брыцікава была адным з лідараў пратэстнага руху. Менавіта яна агучыла патрабаванні завадчан да ўладаў. На тым мітынгу быў цяперашні кіраўнік КДБ Іван Тэртэль. Актывістку неаднаразова затрымлівалі за дзейнасць у незалежным прафсаюзе і за выступы супраць вайсковага ўварвання Расіі ва Украіну ў 2022 годзе. Тады прафсаюзная лідарка правяла на «сутках» 105 дзён.

У 2023 годзе Вольгу Брыцікаву затрымалі ўжо па крымінальных справах, звінаваціўшы «ў закліках да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь; распальванні варожасці; спрыянні экстрэмісткай дзейнасці». Вольга Брыцікава прызнаная палітвязнем. Па інфармацыі Пправаабарончага цэнтру «Вясна», прафсаюзная актывістка ўтрымліваецца ў СІЗА-2 горада Віцебска.

 Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск