Генадзю Саўрыцкаму 61 год. Ён родам з Мінска. Ягоны бізнэс — гэта ААТ «Анастан», буйная кампанія, якая займаецца вытворчасцю пенапласту, піша «Наша Ніва». Ягонай жонцы Ірыне 58 гадоў. Яна працавала спецыялісткай па продажах, а пасля менеджарам у «Анастане».
У сям'і дзве дачкі. Адна з іх, Віялета, у адной справе з бацькамі. Ёй 23 гады, яна скончыла школу ў Мінску, пасля паступіла ў Варшаўскую акадэмію мастацтваў. Дзяўчына захапляецца фатаграфіяй і любіць падарожжы.
Суд над сям'ёй пачнецца 13 лістапада ў Мінскім гарадскім судзе. Іх абвінавачваюць у «распальванні варажнечы» (ч. 3 арт. 130 КК). Судзіць сям'ю Саўрыцкіх будзе Міхаіл Макарэвіч. Акалічнасці справы невядомыя, як і сутнасць абвінавачання.
Судзіць сям'ю Саўрыцкіх будзе Міхаіл Макарэвіч. Ён прысудзіў толькі па вядомых адміністрацыйных справах каля 1800 сутак арышту і 29 000 рублёў штрафаў. Таксама асудзіў людзей больш чым па 30 палітычных крымінальных справах.
Крыніца: «Наша Ніва»/юл