4 лістапада з абодвух гарадоў выкананы рэйсы ў Маскву, 5 лістапада — з Гомеля ў Санкт-Пецярбург і Маскву.
Адзначаецца, што частка самалётаў «Белавія» пакуль знаходзіцца на тэхнічным абслугоўванні.
29 кастрычніка стала вядома, што «па тэхнічных прычынах» прыпыненыя рэйсы «Белавія» з Брэста і Гомеля ў Маскву і Санкт-Пецярбург.
Як адзначае Telegram-канал «ОтВынта. Авіяцыя Беларусі», прычынай адмены рэйсаў стала «недабор самалётаў з-за тэхабслугоўвання». У самім нацыянальным перавозчыку сітуацыю не каментуюць.
Крыніца: Позірк. Навіны пра Беларусь/юл