Беларуская Служба

На 31 кастрычніка ў крытычным стане здароўя ў зняволенні вядома пра 31 палітвязня

06.11.2024 14:38
У кастрычніку праваабарончая супольнасць прызнала палітвязнямі 35 чалавек. 
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:ErikaWittlieb/CC0 Public Domain/pixabay.com

На 31 кастрычніка ў месцах пазбаўлення волі ўтрымліваюцца 1 299 палітычных зняволеных, з іх 168 жанчын. Вядома пра 31 палітвязня, здароўе якіх не сумяшчальнае з утрыманнем ва ўмовах пазбаўлення волі. Больш за 40 палітвязняў — людзі сталага ўзросту. Пра гэта паведамляе ПЦ «Вясна».

На канец кастрычніка налічваецца 2 326 былых палітвязняў, з іх 488 жанчыны.

Усяго вядома, што як мінімум 7 450 чалавек сутыкнулася з палітычна матываваным крымінальным пераследам. У дачыненні да не менш за 6 050 чалавек вынесеныя палітычна матываваныя прысуды.

У кастрычніку праваабарончая супольнасць прызнала палітвязнямі 35 чалавек. Дадаткова, пазбаўленне волі 13 чалавек праваабарончая супольнасць постфактум прызнала адвольным і запатрабавала іх рэабілітацыі.

Сур'ёзныя парушэнні правоў чалавека ў дачыненні да палітвязняў не абмяжоўваюцца самім фактам адвольнага пазбаўлення волі ў калоніях і турмах: у месцах несвабоды яны падвяргаюцца дадатковым рэпрэсіям і пераследу.

Вясна/ав