Беларуская Служба

У Еўрасаюзе адрэагавалі на смерць палітвязня Змітра Шлетгаўэра

06.11.2024 17:49
«Ён толькі што стаў бацькам, гэта сумна і паказвае бесчалавечную прыроду рэпрэсій Лукашэнкі»
Дзмітры Шлетгаўэрфота з сацсетак Дзмітрыя

Афіцыйны прадстаўнік ЕС па знешніх сувязях Петэр Стана выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Дзмітрыя Шлетгаўэра. Стано адзначыў, што Шлетгаўэр cтаў сёмым палітычным зняволеным, які памёр у Беларусі.

«Ён толькі што стаў бацькам, гэта сумна і паказвае бесчалавечную прыроду рэпрэсій Лукашэнкі»,  — напісаў ён.

Афіцыйны прадстаўнік ЕС па знешніх сувязях таксама заклікаў да неадкладнага вызвалення 1300 палітвязняў у Беларусі, якія «ўтрымліваюцца рэжымам у жахлівых умовах».

Пра смерць палітвязня Змітра Шлетгаўэра стала вядома на мінулым тыдні. 22-гадовы хлопец адбываў тэрмін у ПК-15, што ў Магілёве. Сёння знаёмы сям’і Шлетгаўэра распавёў «Люстэрку», якую прычыну медыкі паказалі ў пасведчанні аб смерці — «механічная асфіксія». Вельмі часта такі запіс робяць пры самагубствах.

Люстэрка/ав