Беларуская Служба

12 арганізацый заклікалі дзяржавы падтрымаць зварот у Гаагу аб просьбе расследавання злачынстваў рэжыму Лукашэнкі

07.11.2024 08:49
Таксама яны заклікаюць дзяржавы праводзіць нацыянальныя расследаванні.
Ілюстрацыйны здымакsucco/pixabay.com/CC0

12 праваабарончых арганізацый заклікалі дзяржавы падтрымаць зварот у Гаагу аб просьбе расследавання злачынстваў рэжыму Лукашэнкі

Дванаццаць найбуйнейшых праваабарончых арганізацый выступілі з адкрытым лістом аб падтрымцы перадачы Літвой у Офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суда сітуацыі, звязанай са злачынствамі супраць чалавечнасці, здзейсненымі вышэйшым кіраўніцтвам рэжыму Лукашэнкі.

Праваабаронцы адзначаюць, што ў адпаведнасці з мандатамі пададуць доказы ды інфармацыю, сабраную ў падтрымку папярэдняга расследавання, у Офіс Пракурора МКС і дзяржавам-удзельніцам МКС, а таксама пацвярджаюць сваю гатоўнасць аказваць падтрымку ў дачыненні да падобных расследаванняў.

Яны заклікаюць дзяржавы праводзіць нацыянальныя расследаванні і пераследы згодна з прынцыпамі ўніверсальнай юрысдыкцыі, каб прыцягнуць да адказнасці ўсіх вінаватых у злачынствах, учыненых Лукашэнкам і яго саўдзельнікамі.

Вясна/ав