Беларуская Служба

У Беларусі за «здраду дзяржаве» асудзілі 88 чалавек

07.11.2024 15:32
10 чалавек, у тым ліку Святлана Ціханоўская і яе дарадца Франак Вячорка, былі асуджаныя за «здраду дзяржаве» завочна.
Ілюстрацыяфота: ilikeyellow/shutterstock

Па стане на 6 лістапада 2024 года за «здраду дзяржаве» (арт. 356 Крымінальнага кодэкса) ў Беларусі асудзілі мінімум 88 чалавек, з іх 13 жанчын. Гэта лічба імкліва расце, бо дзевяць месяцаў таму яна была амаль удвая меншая, паведамляе «Вясна».



Паводле ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса могуць прызначыць пакаранне ад сямі да 15 гадоў калоніі. А згодна з часткай другой – аж да смяротнага пакарання.

Нагадаем, у 2023 годзе ў Крымінальны кодэкс былі ўнесены змены. Цяпер згодна ч. 2 арт. 356 Крымінальнага кодэкса «здрада дзяржаве, здзейсненая службовай асобай, якая займае адказнае становішча, службовай асобай, якая займае дзяржаўную пасаду, або асобай, на якую распаўсюджваецца статус вайскоўца», караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад дзесяці да дваццаці гадоў са штрафам або без штрафу, або пажыццёвым пазбаўленнем волі, або смяротным пакараннем.

У Беларусі 10 чалавек былі асуджаныя завочна за «здраду дзяржаве». Гэта дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская і яе дарадца Франак Вячорка, рэйкавыя партызаны, былыя сілавікі Станіслаў Лупаносаў, Юрый Махнач, фігуранты «справы дыверсіі ў Мачулішчах" і BYPOL і іншыя.

Адзначым, што справы аб «здрадзе дзяржаве» разглядаюцца ў закрытых рэжымах, таму абставіны пераследу часам можна дазнацца толькі з дзяржаўных і прапагандысцкіх медыя і прэс-службаў ведамстваў.

Да рэкордных 25 гадоў зняволення за «здраду дзяржаве» ў Беларусі асудзілі чатыры чалавекі. Гэта кіраўнік BYPOL Аляксандр Азараў, фігурант «справы дыверсіі ў Мачулішчах» Віталь Якуцік, прадпрымальнік і актывіст Мікалай Аўтуховіч і рэйкавы партызан Дзяніс Дзікун.

аз

Беларусы ўсё менш жаданыя ў Літве

04.11.2024 11:30
Не толькі літоўскае грамадства, але і дзяржава аказаліся непадрыхтаванымі да раптоўнага наплыву мігрантаў.

Уладальніка партала s13.ru Сяргея Чабоцьку судзілі другі раз

07.11.2024 12:30
25 кастрычніка мужчыну асудзілі на 15 сутак паводле арт. 19.11 КаАП за распаўсюджванне «экстрэмісцкіх» матэрыялаў.