У Беларусі каля 1 200 уладальнікаў аўто класа «люкс». Такую лічбу назваў міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка, паведамляе «Еўрарадыё».
Налета ў Беларусі з уладальнікаў люксавых аўто пачнуць браць павышаны маёмасны падатак. Згодна з новым варыянтам Падатковага кодэкса для аўтамабіляў класа «люкс», маладзейшых за тры гады, падатак вырасце ў дзесяць разоў.
Міністр заявіў, што гэтае рашэнне не звязана з дадатковым пошукам грошай. Паводле яго, у гэтым выпадку больш правільна казаць пра сацыяльную справядлівасць.
аз