Беларуская Служба

У Смаргоні і Слоніме «зачыстка» — затрымана каля 50 чалавек

07.11.2024 18:30
Нагоды для затрымання самыя розныя: ад удзелу ў мірных акцыях па дапамогу сем'ям палітвязняў іг.д.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. pixabay.com/CC0

У Смаргоні і раёне «зачыстка» закранула не менш чатырох дзясяткаў чалавек. «Працуюць» таксама лідскія аператыўнікі, паведамляе «Вясна».



Нагоды для затрымання людзей самыя розныя: удзел у мірных акцыях яшчэ ў 2020 годзе, падпіскі на «экстрэмісцкія» сайты і тэлеграм-каналы, пастаўленыя подпісы ў 2020 годзе за кандыдатаў на выбарах, дапамога сем'ям палітвязняў, атрыманне дапамогі ад ініцыятыў. Затрымліваюць і тых, хто пастаянна жыве ў горадзе і тых, хто вяртаецца з-за мяжы.

Супраць некаторых распачалі крымінальныя справы паводле артыкулаў 357 КК (Змова ці іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады) і 361 КК (Заклікі да санкцый ці іншых дзеянняў, якія шкодзяць нацыянальнай бяспецы).

У Слоніме было затрымана не менш дзесяці чалавек, у тым ліку вядомых людзей, некаторым ужо прысуджаны адміністрацыйны арышт на 15 сутак. Некаторым пагражаюць крымінальнымі справамі.

аз

Уладальніка партала s13.ru Сяргея Чабоцьку судзілі другі раз

07.11.2024 12:30
25 кастрычніка мужчыну асудзілі на 15 сутак паводле арт. 19.11 КаАП за распаўсюджванне «экстрэмісцкіх» матэрыялаў.

У Беларусі за «здраду дзяржаве» асудзілі 88 чалавек

07.11.2024 15:32
10 чалавек, у тым ліку Святлана Ціханоўская і яе дарадца Франак Вячорка, былі асуджаныя за «здраду дзяржаве» завочна.