Беларуская Служба

31 палітзняволены вызвалены ў выніку памілавання 7 лістапада

08.11.2024 12:02
Як піша афіцыйны канал Лукашэнкі, палітвязняў памілавалі без зняцця судзімасці.
 .
Ілюстрацыйны здымак.Фота: ПЦ "Вясна"

Сёмага лістапада стала вядома, што ў Беларусі памілаваны яшчэ 31 палітзняволены. Пра гэта паведаміў афіцыйны тэлеграм-канал Лукашэнкі. Паведамляецца, што памілаваныя дзве жанчыны і 29 мужчын. «Мы па-ранейшаму падтрымліваем інфармацыйную цішыню для бяспекі вязняў, таму пакуль не публікуем прозвішчы вызваленых» — адзначае Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Паведамляецца, што 17 чалавек з ліку памілаваных маюць хранічныя захворванні, тры маюць інваліднасць, у 27 асуджаных ёсць дзеці, з іх сем — шматдзетныя бацькі.

Як піша афіцыйны канал Лукашэнкі, палітвязняў памілавалі без зняцця судзімасці.

«Міністэрства ўнутраных спраў забяспечыць кантроль за іх правапаслухмянымі паводзінамі».

З трэцяга ліпеня 2024 года гэта пятая хваля памілавання палітзняволеных. Такім чынам, агулам вызвалена 146 чалавек.

нг